Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран будзе мяняць уран за мяжой


Іран перадаў МАГАТЭ ліст з абавязацельствам вырабляць за мяжой абмен свайго нізкаўбагачанага ўрану на абагачаны.

Трохбаковая дамоўленасьць аб абмене ўрану была дасягнута 17 траўня на сустрэчы ў Тэгеране паміж Іранам, Турцыяй і Бразыліяй. Абмен, згодна з дакумэнтам, будзе ажыцьцяўляцца на турэцкай тэрыторыі.

У рамках пагадненьня Іран гатовы адправіць у Турцыю 1,2 тоны свайго нізкаўбагачанага ўрану, каб атрымаць наўзамен 120 кіляграмаў узбагачанага да 20 працэнтаў ядзернага паліва.

У цяперашні час прадстаўнікі краінаў "шасьцёркі" пасярэднікаў (Расея, ЗША, КНР, Францыя, Вялікабрытанія, Германія) па ўрэгуляваньні сытуацыі вакол ядзернай праграмы Ірану, абмяркоўваюць тэкст праекту рэзалюцыі аб магчымых дадатковых санкцыях супраць Ірану, распрацаванага амэрыканскім бокам.

Краіны Захаду абвінавачваюць Іран у распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня і сумняюцца ў мірным характары яго ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG