Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісьляндзкі вулькан задрамаў


Па дадзеных апошніх замераў, вулькан Эйяфьядлайокудль, які стаў прычынай перабояў у паветраных злучэньнях над Эўропай, пачаў аціхаць.

Спэцыялісты мяркуюць, што тэмпэратура ў кратэры ўпала да 100 градусаў, і цяпер ён вывяргае толькі пару, а ня лаву.

Аднак казаць пра тое, што вывяржэньне скончылася, пакуль што рана. Па словах прадстаўніка ісьляндзкага мэтэаралягічнага цэнтру Стэйнун Якабсдацір, "зараз вулькан задрамаў". "Гэты вулькан спачатку аціхае, а потым зноў ажыўляецца, – сказала Якабсдацір. – Пад ім працягваюцца землятрусы".
XS
SM
MD
LG