Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскія ракеты Patriot прыбылі ў Польшчу


Улады ЗША паведамілі, што ракеты Patriot разам з амэрыканскімі вайскоўцамі прыбылі ў Польшчу для правядзеньня вучэньняў сумесна з польскімі вайскоўцамі. Амэрыканскі вайсковы кантынгент зьяўляецца самым буйным амэрыканскім вайсковым фармаваньнем у Польшчы ад часу, як Польшча стала чальцом НАТО.

Прэс-сакратар амэрыканскай амбасады ў Польшчы Энбру Пол сказаў, што батарэя ракетаў Patriot а таксама іх абслуга колькасьцю ад 100 да 150 амэрыканскіх вайскоўцаў будуць разьмешчаныя ў раёне Моранг у 60 км ад мяжы з расейскай Калінінградзкай вобласьцю.
XS
SM
MD
LG