Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскія апазыцыянэры шукаюць праўды ў адміністрацыі прэзыдэнта


Расейскія апазыцыянэры і праваабаронцы зьвярнуліся да кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Нарышкіна з просьбай умяшацца ў сытуацыю з забаронамі мітынгаў у абарону свабоды сходаў.

Зварот падпісалі кіраўнік маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева, адзін зь лідэраў апазыцыйнай кааліцыі "Іншая Расея" Эдуард Лімонаў і прадстаўнік "левага Фронту" Канстанцін Касякін.

Актывісты расейскай апазыцыі спрабуюць правесьці ў цэнтры Масквы мітынгі ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ 31-га чысла кожнага месяца, у якім ёсьць гэтая дата. Улады Масквы кожны раз забараняюць правядзеньне акцый. Любыя несанкцыянаваныя дзеяньні спыняюцца міліцыяй.
XS
SM
MD
LG