Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сынод Расейскай праваслаўнай царквы ў Маскве разгледзіць пытаньне пра тое, працягнуць ці не знаходжаньне Філарэта на пасадзе мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.


"Паводле Статуту РПЦ любы архірэй, які дасягнуў 75-гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя Патрыярха прашэньне аб сыходзе з пасады на спачын. Патрыярх, з улікам думкі Сьвятога Сыноду, мае права гэтае прашэньне прыняць альбо адхіліць. У бліжэйшыя дні гэтае пытаньне будзе вырашацца на пасяджэньні Сыноду", — патлумачыў БелТА адказны Беларускага экзархату за сувязі са СМІ архімандрыт Аляксій (Шынкевіч).

Сьвяты Сынод — орган адміністрацыйнага кіраваньня РПЦ. У яго на сталай аснове ўваходзяць кіраўнікі найзначнейшых япархіяў.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG