Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шымон Пэрэс адпрэчвае прапанову ядзернай зброі ПАР


Канцылярыя прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса распаўсюдзіла абвяржэньне інфармацыі брытанскай газэты The Guardian наконт таго, што ў 1970-х гадах Ізраіль прапаноўваў Паўднёвай Афрыцы купіць ядзерную боегалоўку.

З канцылярыі Пэрэса паведамілі, што The Guardian апублікавала цалкам няправільныя дадзеныя. У пэрыяд, аб якім ідзе гаворка ў артыкуле, Шымон Пэрэс займаў пасаду міністра абароны.

Выданьне апублікавала фотакопіі і фрагмэнты тэкстаў дакумэнтаў, якія, як гаворыцца ў артыкуле, былі падпісаныя ў 1975-м годзе тагачасным міністрам абароны Ізраіля Шымонам Пэрэсам і міністрам абароны ПАР Пітэрам Ботам.

Паводле публікацыі брытанскага выданьня, 35 гадоў таму Бота зьвярнуўся да свайго ізраільскага калегі з просьбай аб продажы ядзерных узбраеньняў і атрымаў станоўчы адказ.

Пасьля перамоваў зьдзелка не адбылася, але ПАР, у выніку, стварыла ядзерную зброю самастойна.
XS
SM
MD
LG