Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі загінулі пасажыры аўтобуса


Ня менш за дзесяць чалавек загінулі ў выніку аўтакатастрофы на поўдні Кітая, больш за 40 атрымалі раненьні.

Паведамляецца, што два пасажырскіх аўтобуса сутыкнуліся ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне краіны.

За дзень да гэтага ў Кітаі адбыліся яшчэ дзьве трагедыі, ахвярамі якіх сталі дзясяткі чалавек. У выніку сыходжаньня цягніка з рэек на ўсходзе краіны загінулі не менш за 19 чалавек. На паўночным усходзе 32 чалавекі сталі ахвярамі сутыкненьня грузавіка з пасажырскім аўтобусам.
XS
SM
MD
LG