Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўхваляюць санкцыі Сэулу супраць КНДР


ЗША падтрымалі пазыцыю Паўднёвай Карэі, што абвясьціла аб спыненьні гандлю і марскіх злучэньняў з КНДР з-за гібелі свайго карабля ў жоўтым мора 26 сакавіка.

Днямі Сэул апублікаваў вынікі расьсьледаваньня гэтай трагедыі, ахвярамі якой сталі 46 паўднёвакарэйскіх маракоў. Паўднёвая Карэя лічыць, што судна патанула з прычыны трапленьня ў яго паўночнакарэйскай тарпэды.

Белы дом назваў абвінавачваньні Сэула аб'ектыўнымі і адэкватнымі. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў аб неабходнасьці перагляду амэрыканскай ваеннай стратэгіі па адносінах да Паўночнай Карэі, каб не дапусьціць новых выпадкаў агрэсіі.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, якая знаходзіцца з візытам у Кітаі, заклікала Пэкін падтрымаць намаганьні па стрымліваньні КНДР. Паўночная Карэя ўсе абвінавачваньні адхіляе.
XS
SM
MD
LG