Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віку Ладзіс выклікаюць у міліцыю


Актывістку руху "Вольная моладзь" Віку Ладзіс, якая вучыцца ў мастацкай гімназіі імя Ахрэмчыка, выклікаюць у РУЎС Першамайскага раёну Менску.

24 траўня міліцыянты патэлефанавалі маці Вікі Ладзіс і паведамілі, што яе дачка мусіць зьявіцца ў міліцыю, пры гэтым паведамілі, што прысутнасьць бацькоў неабавязковая.

26 красавіка, за некалькі гадзінаў да правядзеньня Чарнобыльскага шляху, супрацоўнікі міліцыі затрымалі Віку і двух яе сяброў. У іх адабралі бел-чырвона-белыя сьцягі, расьцяжку "Вольная моладзь", стужкі з надпісам "Чарнобыльскі шлях".

Непаўналетняя Віка ў той жа дзень пакінула ў міліцыі заяву, дзе выказала абурэньне на незаконныя дзеяньні міліцыянтаў. Яна папрасіла адказаць, на якой падставе ў яе адабралі яе маёмасьць без адпаведнага судовага рашэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG