Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом "раззлаваны" тэмпамі змаганьня з выцекам нафты


Белы дом выказаў "расчараваньне і гнеў" у сувязі з тым як кампанія Брытыш Пэтролеўм спраўляецца зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на сваёй нафтавай плятформе ў Мэксыканскай затоцы. Міністар унутраных спраў Злучаных Штатаў Кен Салазар указаў, што канцэрн раз за разам прапускае тэрміны прызначаныя для спыненьня выцеку нафты ў мора.

Берагавая Варта ЗША паведамляе, што забруджана ўжо 110 кілямэтраў узьбярэжжа. Раней прэзыдэнт краіны Барак Абама сказаў, што аварыя можа стаць найгоршай экалягічнай катастрофай у амэрыканскай гісторыі.

XS
SM
MD
LG