Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вашынгтон просіць падтрымкі Кітаю супраць КНДР


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заклікала Кітай прыняць удзел у вырашэньні сытуацыі вакол нападу Паночнай Карэі на паўднёвакарэйскі карабель. Зварот прагучаў пад час візыту Клінтан у Пэкін.

Кітай зьяўляецца адзінай дзяржавай, што ўдзяляе эканамічную і палітычную падтрымку Пхэньяну. ААН дамагаецца, каб Пэкін далучыўся да міжнароднага асуджэньня тарпэднай атакі, у выніку якой загінулі ўсе 46 чальцоў затанулага судна.

Міжнародная камісія, якая расьсьледавала гібель карвэту знайшла побач зь яго парэшткамі часткі тарпэды паўночнакарэйскага ўзору.

КНДР адрынае гэтыя закіды і пагражае распачаць вайну супраць Паўднёвай Карэі, у выпадку ўвядзеньня міжнародных санкцыяў.

XS
SM
MD
LG