Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротны прысуд забойцу расейскіх грамадзянаў у Іраку


Суд у Іраку прысудзіў сёньня сьмяротнае пакараньне чалавеку, які ў 2006 годзе выкраў і забіў пяцярых супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Багдадзе. У заяве ірацкага ўраду гаворыцца, што да гэтага злачынства мелі дачыненьне тэрарыстычныя арганізацыі, у тым ліку Аль-Каіда.

Падрабязнасьцяў пра асобу асуджана не паведамляецца. Прысуду чакаюць і іншыя саўдзельнікі забойства. Скраўшы расейскіх грамадзянаў, яны зпатрабавалі ад Масквы пакінуць Чачню і вызваліць з расейскіх турмаў усіх зьняволеных-мусульманаў.

У 2003 годзе Расея не падтрымала ўзначаленую ЗША ваенную кампанію ў Іраку.
XS
SM
MD
LG