Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран прапануе ЗША абмен зьняволенымі


Кіраўнік службаў бясьпекі Ірану Гейдар Маслегі ня мае ніякіх сумневаў, што трое грамадзянаў ЗША, арыштаваных летась у ліпені, займаліся шпіянажам, і запрапанаваў Вашынгтону абмен зьняволенымі.

Траім амэрыканцам – Сары Шурд, Шэйну Баўэру і Джошу Фэталу – якія былі затрыманыя, калі перайшлі на тэрыторыю Ірану з паўночнага Іраку, на мінулым тыдні было дазволена сустрэцца ў Тэгеране з роднымі.

Сем'і зьняволеных і амэрыканскі ўрад абвяргаюць абвінавачаньні ў шпіянажы і заклікалі іх вызваліць.
XS
SM
MD
LG