Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы працягваецца змаганьне з рэкорднай паводкай


Выратавальныя службы Польшчы і звычайныя палякі працягваюць умацоўваць супрацьпаводкавыя валы, якім ў многіх месцах з-за высокага ўзроўню вады ў рэках пагражае прарыў, што можа прывесьці да затапленьня новых мясцовасьцяў.

Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск на апошнім пасяджэньні крызіснага штабу заявіў, што высокі ўзровень вады ў рэках захоўваецца ўжо тыдзень пасьля пачатку паводкі ў краіне, якая па сваіх маштабах ужо перавысіла паводку 1997 году.

Паводле Туска, узровень вады моцна зьнізіўся толькі на поўдні, але там, дзе тэрыторыі былі затопленыя, сытуацыя застаецца вельмі складанай.

Па дадзеных прэс-службы ўраду Польшчы, ратаўнічыя работы, акрамя выратавальных службаў і добраахвотнікаў, праводзяць 2,5 тысячы салдат. Да работ прыцягнутыя таксама 23 верталёты і 31 амфібія.

Паводле польскіх СМІ, ад затапленьняў пацярпелі каля 100 000 сем'яў 38-мільённай Польшчы.

Паводка зьнішчыла ў Польшчы 300 кілямэтраў аўтамабільных дарог і 70 кілямэтраў чыгункі.

Кожная пацярпелая польскі сям'я зможа атрымаць да 2 тысяч даляраў так званай апэратыўнай дапамогі і разьлічваць на сродкі для аднаўленьня зьнішчанага жытла.
XS
SM
MD
LG