Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэул перадасьць матэрыялы аб гібелі свайго карабля ў ААН


Паўднёвая Карэя мае намер перадаць у Раду Бясьпекі ААН матэрыялы расьсьледаваньня гібелі свайго карабля ў Жоўтым моры.

Як паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта Паўднёвай Карэі, адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зробіць у панядзелак.

На днях Сэул заявіў, што мае неабвержныя доказы датычнасьці паўночнакарэйскага боку да гібелі карвэта Cheonan. У апублікаваным дакладзе адзначалася, што па караблі была выпушчаная тарпэда з падводнай лодкі КНДР.

Гэта адбылося 26 сакавіка. Загінулі 46 паўднёвакарэйскім маракоў.

Пхэньян усе абвінавачаньні адхіляе.
XS
SM
MD
LG