Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізіі гучаць абвінавачаньні на адрас замежных спэцслужбаў


Першы віцэ-прэм'ер Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў абвінаваціў замежныя спэцслужбы ў праслухоўваньні тэлефонных размоваў членаў часовага ўраду краіны.

Выступаючы ў нядзелю на прэс-канфэрэнцыі, Атамбаеў заявіў, што Кіргізстан слухаюць і прыхільнікі былога прэзэдэнта краіны Курманбека Бакіева.

Раней у Інтэрнэце зьявіліся скандальныя аўдыёзапісы перамоваў членаў новага ўраду, у якіх гаворка ідзе аб незаконным разьмеркаваньні грошай і атрыманьні буйнога хабару самім Алмазбекам Атамбаевым за прызначэньне ў падатковай службе.

Атамбаеў заявіў, што размова мела месца, аднак хабару ён ня браў. Віцэ-прэм'ер дадаў, што ва ўсіх дэталях павінна разабрацца сьледзтва.
XS
SM
MD
LG