Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Японіі папрасіў прабачэньня ў жыхароў Акінавы


Прэм'ер-міністар Японіі Юкіа Хатаяма папрасіў прабачэньня ў жыхароў Акінавы за тое, што ня змог выканаць свайго перадвыбарчага абяцаньня прыбраць з выспы амэрыканскую ваенную базу.

Пра гэта ён заявіў падчас паездкі па Акінав, дзе сустрэўся зь мясцовым кіраўніцтвам. Хатаяма адзначыў, што рашэньне пакінуць базу, перамясьціўшы яе ў больш аддалены раён, было прынятае пасьля кансультацый з прадстаўнікамі японскай і амэрыканскай адміністрацый.

Прысутнасьць вайскоўцаў ЗША на Акінаве даўно выклікае пратэсты сярод мясцовых жыхароў, якія скардзяцца на шум, пыл і асьцерагаюцца пагаршэньня крымінагеннай абстаноўкі.

Зь іншага боку, пытаньне аб базе прывяло да напружанасьці ў амэрыканска-японскіх дачыненьнях.
XS
SM
MD
LG