Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане пры выбуху загінулі пяцёра мірных жыхароў


На паўночным усходзе Афганістану, у правінцыі Капіса, пры выбуху загінулі пяцёра мірных жыхароў.

Яны падарваліся на процітанкавай міне, якая засталася яшчэ з часоў знаходжаньня ў Афганістане савецкіх войскаў.

Снарад спрацаваў, калі людзі апрацоўвалі свой участак зямлі, – паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў краіны.
XS
SM
MD
LG