Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бангкоку падоўжана камэнданцкая гадзіна


Улады Тайлянда падоўжылі дзеяньне камэнданцкай гадзіны ў Бангкоку і шэрагу іншых гарадоў яшчэ на два дні.

У панядзелак тым ня менш у сталіцы краіны адновіцца праца фінансавых і адміністрацыйных устаноў, школ і гандлёвых цэнтраў, перапыненая ў сувязі з пратэстамі прыхільнікаў апазыцыі.

Ахвярамі нядаўніх сутыкненьняў дэманстрантаў зь сіламі бясьпекі сталі ня менш за 54 чалавекі, каля чатырохсот атрымалі раненьні. У Бангкоку падчас беспарадкаў былі падпаленыя прыкладна 40 будынкаў.

Улады арганізавалі маштабную ўборку гораду, перш за ўсё тэрыторыі дзелавога раёну, які больш за месяц трымалі прадстаўнікі апазыцыі, якія выступалі за адстаўку ўраду.
XS
SM
MD
LG