Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьледчыя зноў агледзелі месца авіякатастрофы пад Смаленскам

Расійскія і польскія сьледчыя ў нядзелю правялі новы агляд месца крушэньня самалёта "Ту-154" пад Смаленскам.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту пры пракуратуры Расеі Уладзімір Маркін, новых рэчавых доказаў знойдзена не было.

З польскага боку ў аглядзе ўдзельнічалі намесьнік галоўнага ваеннага пракурора, прадстаўнікі паліцыі і супрацоўнікі амбасады.

У катастрофе самалёта з польскай дэлегацыяй 10 красавіка загінулі 96 чалавек – у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі.

XS
SM
MD
LG