Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр вядомы матэматык і пісьменьнік Марцін Гарднэр


У ЗША на 96-м годзе жыцьця памёр вядомы амэрыканскі матэматык і пісьменьнік Марцін Гарднэр.

Ён аўтар каля 70 кніг. Сярод твораў Гарднэра ёсьць філязофскія эсэ, нарысы па гісторыі матэматыкі, матэматычныя фокусы, навукова-фантастычныя апавяданьні, задачы на вынаходлівасьць.

З 1956 па 1981 гады Марцін Гарднэр вёў рубрыку матэматычных гульняў і забаў часопісу “Scientific American”.

Вядомасьць яму прынесьлі таксама камэнтарыі да кніг Люіса Кэрала і Гільбэрт Кійт Чэстэртан.
XS
SM
MD
LG