Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб адсутнасьці ў Беларусі нацыянальных меншасьцей заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Гродзенскай вобласьці ў суботу.

Лукашэнку цытуе агенцтва БелаПАН.

"Няма ў нас польскай, рускай, украінскай, яўрэйскай і іншых меншасьцей, у нас ёсьць грамадзяне нашай краіны. І нам абсалютна ўсё роўна, хто яны па нацыянальнасьці. Нам важна, каб гэта быў прафэсіянал і грамадзянін нашай краіны", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Закрануўшы "польскае пытаньне", ён заявіў:

"Канешне, любому грамадзяніну зразумела: абвінавачваць Беларусь у няўвазе да этнічных пытаньняў, у наяўнасьці канфліктаў на нацыянальнай глебе — усё роўна, што скардзіцца на недахоп пяску ў Сахары".

Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі ўдалося захаваць міжканфесійнае і нацыянальнае адзінства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG