Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран і Грузія дамовіліся аб бязьвізавым рэжыме


Аб гэтым паведаміў афіцыйны Тэгеран. Абмежаваньні ва ўезьдзе паміж дзьвюмя краінамі будуць скасаваныя ў верасьні, паведамляе інфармагенцтва Associated Press са спасылкай на прэсавага сакратара іранскага МЗС.

Паведамляецца, што Іран зьбіраецца адчыніць шэраг кансулатаў у Грузіі, а таксама стварыць міждзяржаўную камісію па пашырэньні эканамічных сувязяў паміж краінамі.
XS
SM
MD
LG