Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін гатовы да кампрамісу па пошлінах у Мытным саюзе


Узамен, расейскі прэм'ер прапануе падрыхтаваць дакумэнты для стварэньня Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) да канца гэтага года, а не ў наступным, як плянавалася раней.

У інтэрвію тэлеканалу Мір Уладзімір Пуцін заявіў, што "У гэтым выпадку можна было б пайсьці на дадатковыя крокі насустрач адзін аднаму і вырашыць пытаньні і па пошлінах, і па тарыфах некаторых, і па іншых праблемах".

Ён патлумачыў, што для пачатку функцыянаваньня адзінай эканамічнай прасторы неабходна падрыхтаваць два пакеты дакумэнтаў. Адзін - да ліпеня наступнага году, другі - да канца 2011. Расейскі прэм'ер прапануе падрыхтаваць і падпісаць гэтыя пагадненьні ўжо сёлета, з тым, што дзейнічаць новыя правілы могуць пачаць пазьней – як плянавалася раней.
XS
SM
MD
LG