Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН: Самалі патрэбна больш дапамогі


Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун заклікаў міжнародную супольнасьць кардынальна ўзмацніць падтрымку самалійскаму ўраду ў справе ўрэгуляваньне канфліктаў у краіне, а таксама ў змаганьні з экстрэмістамі. Прамаўляючы ў Стамбуле на міжнароднай канфэрэнцыі прысьвечанай сытуацыі ў Самалі Пан сказаў, што пры цяперашнім узроўні міжнароднай падтрымкі гэтай краіне, шанцаў на ўсталяваньне ў ёй міру – няшмат.

Самалійскі ўрад кантралюе нязначную частку краіны і змагаецца з моцнымі ўзброенымі групоўкамі палітычнай апазыцыі, сэпаратыстаў, ісламістаў і піратаў.
XS
SM
MD
LG