Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін прысьпешвае кіргіскі ўрад з выбарамі


Прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін паведаміў, што ў рамках гуманітарнай дапамогі Крэмль удзеліць Бішкеку зерне, нафтапрадукты, а таксама фінансавую падтрымку. Ён дадаў, што ў Маскве разглядаюць магчымасьць павелічэньня гэтай дапамогі, але заклікаў лідэраў часовага ўраду Кіргізстану закончыць як мага хутчэй палітычную няпэўнасьць у краіне.

Часовы ўрад, прыйшоў да ўлады ў выніку сакавіцкіх масавых пратэстаў, што прывялі да зьвяржэньня прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Пасьля забурэньняў у Джалал Абадзе на гэтым тыдні Бішкек вырашыў адкласьці правядзеньне выбараў да кастрычніка 2011 году.
XS
SM
MD
LG