Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-пад абломкаў самалёту ўдалося дастаць целы 110 загіблых


Выратавальна-пошукавыя працы ў паўднёвай Індыі на месцы крушэньня самалёту працягваюцца. Паведамляецца, што пошукавай групе ўдалося таксама знайсьці адзін з бартавых самапісцаў.

Вядома, што адным зь пілётам ляйнэру авіякампаніі Air India Express, якая ажыцьцяўляла сёньняшні рэйс Дубай-Мангалёр, быў грамадзянін Сэрбіі, астатнія сябры экіпажу індыйскія грамадзяне. Усе пілёты былі залічаныя на працу ў мінулым годзе. Сярод 160 пасажыраў і 6 сябраў выжылі васьмера. Ім удалося выскакнуць з машыны, калі ў выніку ўдару аб зямлю яна развалілася на часткі і загарэлася.
XS
SM
MD
LG