Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вы адчуваеце на ўласным досьведзе — ці скончыўся эканамічны крызіс у Беларусі? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.


Спадар: «Крызіс толькі распачаўся».

Карэспандэнт: «А чаму вы так лічыце?»

Спадар: «Таму што народ зьбяднеў яшчэ больш — я так лічу».

Ягоная жонка: «Вы паглядзіце якія ў нас кошты — такое і жыцьцё. Народ перастаў купляць, усе стаяць на лецішчах і вырошчваюць нешта сваё, лічаць кожную капейку. Паглядзіце, на колькі вырасьлі кошты, а на колькі заробкі. А тое, што кажуць пра нейкі сярэднестатыстычны заробак — гэта ўсё лухта».

Спадар: «Па кошце бэнзіну мы на першым месцы ў СНД…».

Хлопец: «У прынцыпе нічога не зьмянілася, усё як было, так і засталося. Ды і крызісу хіба ніякага не было, мы як стаялі на адным узроўні, на тым і засталіся».

Ягоны сябра: «Я падтрымліваю думку сябры, нічога не зьмянілася асабліва, нібыта ўсё застыла на тым самым узроўні. Быў гэты крызіс, ці яго папросту прыдумалі?».

Спадарыня: «Цяжка казаць, але здаецца, што калі не ў асноўным скончыўся, то, відаць, падыходзіць да завяршэньня».

Спадарыня: «Ведаеце, я яго і не адчуваю. У мяне пэнсія, і да ўсяго я яшчэ працую. Мае грошы ў банку ня згінулі і, наагул, я шчасьлівы чалавек».

Спадар: «Далёка яшчэ да заканчэньня…».

Спадарыня: «Ён яшчэ асабліва і не распачаўся, усё яшчэ наперадзе».

Карэспандэнт: «А чаму вы так лічыце?»

Спадарыня: «Таму што няма яшчэ гэтага адчуваньня, у нас яшчэ усё наперадзе з крызісам».

Спадарыня: «У нас у Беларусі яшчэ ўсё ў самым разгары. Гэта відаць па праблемах, якія мы зараз перажываем у працоўным калектыве. І невядома, чым яны скончацца».

Карэспандэнт: «А што, могуць і дрэнна скончыцца?»

Спадарыня: «Пакуль ня ведаю, якраз усё зараз вырашаецца».

Спадарыня: «Мне здаецца, ён яшчэ ня хутка скончыцца. Мы жывём усё горш і горш, а хацелася б значнага паляпшэньня».

Карэспандэнт: «Дык што, вы і пэрспэктывы ніякае ня бачыце?»

Спадарыня: «Пакуль што ня бачу…».

Спадарыня: «У мяне асабіста крызіс і не наступаў, от можа трохі было там на пачатку, калі ўсё заціхла, але потым неяк ажыло і працуем далей».

Карэспандэнт: «А даходы вашы ня зьнізіліся?»

Спадарыня: «Наагул ня зьнізіліся».
XS
SM
MD
LG