Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Кемераўшчыне ўзмоцненыя міліцэйскія нарады


У горадзе Міжрэчанск, што ў Кемераўскай вобласьці Расеі, мясцовыя ўлады блякуюць правядзеньне меркаваных акцыяў ў падтрымку гарнякоў. У самім шахцёрскім гарадку ўзмоцненыя нарады міліцыі, а на плошчы, дзе меўся сёньняшні мітынг, паводле загаду гарадзкога кіраўніцтва, праходзіць спартакіяда.

Напярэдадні арганізацыя “Саюз жыхароў Кузбасу” заклікала жыхароў 15 гарадоў Кемераўшчыны правесьці ў гэтую суботу мітынгі ў падтрымку сем’яў загінулых гарнякоў на шахце “Распадзкая”. У выніку двух выбухаў на гэтай шахце 66 чалавек загінулі і 24 зьніклі. Паведамлялася, што салідарнасьці пройдуць у Маскве, Санкт-Пецярбургу і ва Ўладзівастоку.
XS
SM
MD
LG