Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адмянілі санкцыі супраць некалькіх расейскіх арганізацыяў


Як паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Абамы, ад санкцыяў вызваляюцца некаторыя расейскія навуковыя і камэрцыйныя арганізацыі, якіх раней абвінавачвалі ў садзейнічаньні іранскай праграме ўзбраеньняў. Гэта найперш тычыцца расейскай дзяржаўнай кампаніі-манапаліста "Рособоронэкпорт", а таксама Расейскага хіміка-тэхналягічнага і Маскоўскага авіяцыйнага інстытутаў.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Філіп Кроўлі аднак абверг спэкуляцыі адносна таго, што такім чынам Вашынгтон імкнецца атрымаць расейскую падтрымку ў пытаньні новых санкцыяў супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG