Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гіляры Клінтан знаходзіцца з візытам у Кітаі


Свой візыт у гэту краіну дзяржсакратар ЗША Гіляры Клінтан пачала з наведаньня выставы World Expo ў Шанхаі. Выступаючы на выставе, амэрыканскі дзяржсакратар станоўча ацаніла цяперашні стан амэрыкана-кітайскіх стасункаў.

У складзе дэлегацыі ЗША, якую ўзначальвае Клінтан каля 200 чалавек. Галоўная мэта візыту – умацаваньне стратэгічных сувязяў зь Кітаем, найперш у галіне эканомікі.
Паведамляецца, што потым Клінтан накіруецца ў Пэкін, дзе мае намер пераканаць кітайскія ўлады заняць больш жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Паўночнай Карэі, якую абвінавачваюць у дачыненьні да затапленьня паўднёвакарэйскага карабля.
XS
SM
MD
LG