Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістан прыбыў новы кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі


Разам зь міністрам замежных спраў Уільямам Хэйгам прыбылі і два іншыя прадстаўнікі новага ўраду Вялікабрытаніі – міністар абароны Лаям Фокс і міністар па міжнародным разьвіцьці Эндру Мітчал. Яны маюць намер сустрэцца з прэзыдэнтам Хамідам Карзаем і іншымі высокімі службовымі асобамі.

Напярэдадні ў інтэрвію газэце Times кіраўнік ваеннага ведамства Фокс заявіў пра неабходнасьць вяртаньня ў краіну “як мага хутчэй” брытанскіх вайскоўцаў. Цяпер у складзе міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане знаходзяцца 10 тысячаў
вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG