Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Мытнага саюзу не прыйшлі да згоды


Прэм'ер міністры Расеі, Беларусі і Казахстану ня здолелі ўзгадніць усе пазыцыі фармаваньня Мытнага саюзу, паведаміў па выніках трохбаковай сустрэчы ў Санкт Пецярбурзе расейскі прэм'ер Уладзімір Пуцін. Ён сказаў, што "кансультацыі на экспэртным узроўні" працягнуцца на працягу двух тыдняў.

У прыватнасьці Пуцін адзначыў супярэчнасьці з Казахстанам адносна ўвазных пошлінаў на аўтамабілі. Беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі згадаў пытаньне аб нафце і нафтапрадуктах.

Па выніках экспэртных кансультацыяў прэм'еры трох краін маюць сустрэцца ізноў.
XS
SM
MD
LG