Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтаваны “Беларускі турэмны этуд”



Прэм’ера новага дакумэнтальнага фільму «Беларускі турэмны этуд» адбылася ў сядзібе БНФ 21 траўня, паведамляе БелаПАН.

Паводле словаў рэжысэра фільму Вольгі Нікалайчык, стужка распавядае пра айчынную пэнітэнцыярную сыстэму, пра тое, наколькі яна адпавядае заканадаўству краіны. Героі фільму — людзі, якія апынуліся ў нечалавечых умовах утрыманьня, да прыкладу, вядомы мастак Аляксей Марачкін, журналіст і праваабаронца Валер Шчукін.

Мяркуецца, што фільм будзе паказаны на эўрапейскіх фэстывалях дакумэнтальнага кіно.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG