Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: усе краіны ЭўрАзЭС хочуць у Мытны саюз


Усе краіны-чальцы ЭўрАзЭС хацелі б далучыцца да Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстану. Такую заяву зрабіў прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін на паседжаньні найвышэйшага дзяржаўнага савету Эўра-Азіяцкай эканамічнай садружнасьці, які праходзіць сёньня ў Санкт-Пецярбурзе.

Таксама сёньня прайшло паседжаньне Найвышэйшага савету Мытнага саюза. Прэм'еры трох краін-удзельніцаў падпісалі шэраг пагадненьняў, у прыватнасьці ў справе гарманізацыі мытнага заканадаўства і сельскагаспадарчай палітыкі.
XS
SM
MD
LG