Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Турэччыне варта займацца лякальнымі праблемамі


Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун адзначыў уклад Турэччыны ў змаганьні з глябальнымі праблемамі, але заклікаў краіну актывізаваць высілкі ў вырашэньні ўласных канфліктаў з Кіпрам і Армэніяй.

Прамаўляючы ва ўнівэрсытэце ў Стамбуле Пан сказаў, што дапамога краіны ў міратворчых місіях у Ліване і Аўганістане, а таксама пасярэдніцтва ў справе Іранскай ядзернай праграмы - гэта вельмі важна. Ён аднак параіў Стамбулу засяродзіцца на аднаўленьні дыпляматычных стасункаў з Армэніяй і на падрыхтоўцы да "крытычнага моманту" ўзнаўленьня перамоваў пры пасярэдніцтве ААН аб узьяднаньні Кіпру.

На гэтым тыдні Стамбул і Тэгеран падпісалі дамову аб абмене турэцкага ядзернага паліва на іранскі ўзбагачаны ўран. Турэччына зьвярнулася да чальцоў Рады бясьпекі ААН з заклікам прыпыніць абмеркаваньне санкцыяў супраць Ірану і разгледзець гэтую дамову ў якасьці варыянту кампрамісу па яго ядзернай праграме.
XS
SM
MD
LG