Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ваяўнікам ЭТА прысудзілі 1040 гадоў турмы за выбух у Мадрыдзе


Гішпанскі суд сёньня прызнаў траіх ваяўнікоў баскскай групоўкі ЭТА вінаватымі ў арганізацыі выбуху на аўтастаянцы каля мадрыдзкага лётнішча ў 2006 годзе. Тады загінулі два чалавекі.

Паводле абвінавачаньня ва ўчыненьні “тэрарыстычных забойстваў” кожнага з падсудных прысудзілі да 1040 гадоў зьняволеньня. У рэчаіснасьці яны правядуць у турме ня больш за 40 гадоў – праз дзейныя ў Гішпаніі заканадаўчыя абмежаваньні.

Арганізацыя ЭТА вядзе ўзброеную барацьбу за стварэньне незалежнай Баскскай дзяржавы на частцы тэрыторыі Гішпаніі і Францыі. За 40 гадоў ахвярамі арганізаваных ёю нападаў сталі каля 820 чалавек.
XS
SM
MD
LG