Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО скарачае свой кантынгент у Косаве


Прэм'ер-міністар Косава Хашым Тачы вітаў пляны НАТО скараціць сёлета свой вайсковы кантынгент у гэтай краіне ў сувязі з паляпшэньнем сытуацыі зь бясьпекай праз два гады пасьля абвяшчэньня незалежнасьці ад Сэрбіі.

Тачы, які працягвае свой візыт у Турцыю, выказаў аптымізм з нагоды таго, што Міжнародны суд ААН зьбіраецца падтрымаць дэклярацыю незалежнасьці Косава ў адмысловай пастанове, якая мае быць апублікаваная летам.

Падчас сёньняшняга візыту ў Косава генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што місія КФОР сёлета ў студзені ўжо скараціла свой кантынгент з 15 да 10 тысячаў чалавек, і гэтае скарачэньне будзе працягвацца.
XS
SM
MD
LG