Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі, даў тэлефоннае інтэрвію кіргіскай службе Радыё Свабода. Сярод іншага Бакіеў заявіў, што не зьбіраецца найбліжэйшым часам вяртацца ў Кіргізстан і адкінуў абвінавачаньні з боку цяперашніх кіргіскіх ўладаў у тым, што яго сваякі спрабуюць арганізаваць беспарадкі. Кіргіскія ўлады таксама вінавацяць Бакіева і ягоную сям'ю ў карупцыі і ўскладаюць на яго адказнасьць за сьмерць больш чым 80 удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў.


Карэспандэнтка Свабоды спыталася, якія навіны Бакіеў атрымлівае з Кіргізстану і як ён ацэньвае становішча ў краіне пасьля ягонага ад'езду, асабліва гвалтоўныя дэманстрацыі на поўдні краіны, дзе яго традыцыйна найбольш падтрымлівалі, а таксама падзеі ў яго родным горадзе, дзе разьюшаны натоўп спаліў дамы некаторых яго сваякоў і паплечнікаў.

Супраць усіх маіх братоў пачалі крымінальныя справы. Ім даводзіцца хавацца, яны ня могуць кантактаваць міжсобку, а вы гаворыце пра раздачу грошай і арганізацыю забурэньняў
Бакіеў: Я сачу за навінамі з Кіргізстану. Было вельмі прыкра пачуць пра падзеі ў маім родным горадзе. Я думаю, будзе правільна назваць гэта незаконнымі дзеяньнямі. Ніхто такога не чакаў. Яны падпалілі дом 90-гадовага чалавека, вэтэрана Вялікай Айчыннай вайны. У чым ён правініўся? Ці мой брат Джусуп, які памёр ў 2006 годзе, ён будаваў свой дом дзевяць гадоў. Гэта ня быў вялікі дом, не такі, як дамы іншых бізнэсоўцаў. Навошта спалілі ягоны дом? [Мой іншы брат] Каныбек быў кіраўніком мясцовай адміністрацыі да таго, як я стаў прэзыдэнтам. Яго абралі на другі тэрмін. Калі гэты тэрмін скончыўся, ён пакінуў сваю пасаду і стаў беспрацоўным. Навошта падпалілі ягоны дом? Забурэньні і беспарадкі працягваюцца. Я ня ведаю, ці гэта чальцы часовага ўраду, ці мясцовыя чыноўнікі хочуць зьвесьці рахункі – ніхто ня думае пра краіну, пра народ".

Карэспандэнтка Свабоды спыталася пра падзеі ў Джалалабадзе, дзе 19 траўня загінулі два чалавекі і 70 былі параненыя. Часовы ўрад абвінаваціў у гвалце прыхільнікаў Бакіева. На гэта Бакіеў адказаў, што часовы ўрад сьпісвае на яго, "усё, што адбываецца" і дадаў: "У іх няма іншага выбару, бо яны няздольныя кіраваць краінай. Кіргіскі народ надта добра ведае ўсіх гэтых чальцоў часовага ўраду – дзе і як яны працавалі. Яны ня здольныя кіраваць Трэба, каб яны думалі пра народ і клапаціліся аб ім".

Бакіеў сказаў, што эканоміка краіны "адкацілася назад на некалькі гадоў", а часовы ўрад "няздольны гарантаваць бясьпеку краіне і грамадзянам", бо няздольны спыніць забурэньні.

Супраць усіх маіх братоў пачалі крымінальныя справы. Ім даводзіцца хавацца
Карэспандэнтка сказала, што шмат якія слухачы кіргіскай службы Радыё Свабода і наведнікі сайту пішуць, што сям'я Бакіева па-ранейшаму атрымоўвае грошы з карумпаваных крыніцаў унутры краіны.

Бакіеў: "Супраць усіх маіх братоў пачалі крымінальныя справы. Ім даводзіцца хавацца, яны ня могуць кантактаваць міжсобку, а вы гаворыце пра раздачу грошай і арганізацыю забурэньняў. Як бы яны маглі гэта рабіць? Гэта няпраўда, тыя, хто так кажа, хлусяць".

Карэспандэнтка спыталася пра аўдыёзапісы, якія зьявіліся ў Інтэрнэце. На іх нібыта гучаць галасы сына Бакіева Максіма і брата Джаныбека, якія дамаўляюцца пра пляны захопу ўлады. Ці падтрымлівае Курманбек Бакіеў зь імі кантакты?

Бакіеў:
"Я павінен адкрыта заявіць, я цяпер ня маю кантактаў ні з кім са сваіх братоў, бо я ведаю, што калі я зь імі зьвяжуся – ці з сынамі ці з братамі – тады на мяне навесяць усё, пра што вы гаворыце".

На запісе Максім кажа, што трэба вярнуць ва ўладу "шэфа" – маючы на ўвазе Курманбека Бакіева. Але Максім таксама гаворыць, што яго бацька адмовіўся ад такой прапановы.

На просьбу пракамэнтаваць гэта, Бакіеў адказаў, што перад ад'ездам з Кіргізстану ён размаўляў з расейскім прэм'ер-міністрам Уладзімерам Пуціным і прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым, і яны дамовіліся, што ён павінен пакінуць краіну, каб пазьбегнуць вайны паміж поўднем і поўначчу.

Бакіеў: "Я сказаў, што калі ня будзе перасьледу маёй сям'і і мяне, калі сытуацыя ў краіне стабілізуецца, я пагаджуся пакінуць Кіргізстан. Сыходлзячы з гэтага, я пакінуў краіну".

Калі хлопцы пра нешта гавораць і калі яны зьбіраюцца нешта рабіць, напэўна ж у іх ёсьць такія думкі. Але я ўжо казаў раней, што ў мяне такіх думак няма
Бакіеў сказаў, што ён не хацеў бы размаўляць пра тое, дзе цяпер знаходзяцца ягоныя сыны Максім і Марат, і дадаў: "Мая сям'я цяпер у вельмі складаным становішчы".

Шмат хто ў Кіргізстане чуў аўдыёзапіс размовы паміж Максімам і Джаныбекам Бакіевым. Карэспандэнтка Свабоды спыталася ў Курманбека Бакіева, ці паспрабаваў бы ён спыніць змоўшчыкаў, калі б даведаўся пра плян вяртаньня яго ва ўладу.

Бакіеў:
"Вядома ж, як я ўжо сказаў, няма умоваў. Няма магчымасьці для вяртаньня ў Кіргізстан, і няма такіх плянаў. Я таксама сказаў, што адбыўся ўзброены пераварот, у якім загінулі нявінныя людзі. Зь цягам часу ўсё праясьніцца. Я ў гэта веру. На гэта трэба час. Калі хлопцы пра нешта гавораць і калі яны зьбіраюцца нешта рабіць, напэўна ж у іх ёсьць такія думкі. Але я ўжо казаў раней, што ў мяне такіх думак няма".

Карэспандэнтка Свабоды спыталася ў Курманбека Бакіева ці хоча ён зьвярнуцца да сваіх прыхільнікаў у Джалалабадзе і па ўсім поўдні Кіргізстану зь нейкімі словамі, якія б дапамаглі прадухіліць далейшыя гвалтоўныя выступленьні.

Бакіеў: "Што я магу сказаць? Я б зьвярнуўся да ўсяго кіргіскага народу. Па-першае, што б вы ні рабілі, рабіце гэта разумна. Я б заклікаў
У мяне няма іншых крыніцаў інфармацыі акрамя інтэрнэту. Людзі не выходзяць на вуліцы, каб абараніць мае інтарэсы
да цярпімасьці. Я б заклікаў чальцоў часовага ўраду і мясцовых адміністрацыяў быць праявіць цярпеньне. Давайце працаваць разумна і не паддавацца эмоцыям. Калі вы паддаяцеся эмоцыям, сытуацыя пагоршыцца і могуць адбыцца далейшыя сутыкненьні. Каб гэтага пазьбегнуць, трэба зрабіць паўзу. Памылкова прымаць рашэньні пад уплывам эмоцыяў. Я чуў, што адбываецца ў Бішкеку пры падтрымцы чальцоў часовага ўраду, пра тое, як адбіраюць маёмасьць у сярэдняга бізнэсу – карацей, пра запалохваньні. Тыя, хто прыйшоў да ўлады, калісьці казалі пра дэмакратыю, але цяпер там няма і духу дэмакратыі".

Напрыканцы карэспандэнтка Свабоды спыталася ў Курманбека Бакіева пра ягонае абяцаньне вярнуцца ў Кіргізстан. Ці хоча ён заклікаць сваіх прыхільнікаў да спакою і сказаць, што няма патрэбы абараняць яго ад новых уладаў?

На гэта Бакіеў адказаў, што ён ня лічыць быццам нехта ў Кіргізстане цяпер абараняе ягоныя інтарэсы.

Бакіеў:
"Я ня думаю, што тут вядзецца пра мяне. У мяне няма іншых крыніцаў інфармацыі акрамя інтэрнэту. Людзі не выходзяць на вуліцы, каб абараніць мае інтарэсы. Я думаю, людзі выходзяць на вуліцы, бо яны незадаволеныя сваім мясцовым кіраўніцтвам і часовым урадам".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG