Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Брытыш пэтролеум” цьвердіць, што не хаваў размаху аварыі


Нафтавы гігант “Брытыш пэтролеум” абвяргае паведамленьні, нібыта ён схаваў маштабы разьліву нафты ў Мэксыканскай затоцы.

На працягу некалькіх тыдняў прадстаўнікі “БП” паўтаралі, што пасьля аварыі 20 красавіка ў мора з прарванай трубы штодня вылівалася 5000 барэляў нафты. Аднак у чацьвер прадстаўнік кампаніі прызнаў, што рэальны разьліў нафты мог быць значна большы.

Сёньня кампанія заявіла, што пададзеныя лічбы былі “толькі прыблізнай ацэнкай” катастрофы. Ураз ЗША рэзка скрытыкаваў “БП” за непразрыстасьць у ліквідацыі наступстваў аварыі.
XS
SM
MD
LG