Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля цэнтральнага ўваходу ў Віцебскі гарвыканкам зьявілася зялёная паштовая скрыня — гараджанам прапануюць кідаць у яе свае прапановы па разьвіцьці абласнога цэнтру.

Пра тое, што гарадзкія ўлады вырашылі пазнаёміцца з грамадзкай думкай, а не кіравацца адно сваімі ўласнымі ідэямі, жыхарам Віцебску не паведамілі — прынамсі, у мясцовых газэтах пра гэта няма ні слова. Пра зьяўленьне скрыні напісала хіба толькі БелТА, прычым падкрэсьліўшы, што "будуць улічвацца канструктыўныя прапановы жыхароў пры падрыхтоўцы тых ці іншых праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі". Якія з прапановаў будуць аднесеныя да "неканструктыўных", таксама невядома.

Зялёную скрыню павесілі каля самага ўваходу ў дзяржустанову, і мінакам яны ў вочы ня кідаецца. Затое знаходзіцца пад пільнай аховай дзяжурнага міліцыянта, які распавёў, што ня памятае ніводнага выпадку, каб нехта падыходзіў да скрыні ды ўкідаў у яе хоць адну капэрту або цыдулку з прапановамі.
XS
SM
MD
LG