Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў супраць хмарачоса ў цэнтры Пецярбургу


Паводле паведамленьняў у друку, прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падтрымлівае захады ЮНЭСКО па спыненьні пабудовы ў гістарычным цэнтры Пецярбургу хмарачос са шкла і сталі.

Газэта “Камэрсант” цытуе ліст аднаго крамлёўскага дарадніка мэру Пецярбургу Валянціне Мацьвіенцы з даручэньнем прыслухацца да заклікаў ЮНЭСКА аб спыненьні праекту.

403-мэтровая вежа, у якой мелася б разьмясьціцца сядзіба Газпрому, мелася быць збудаваная да 2016 году. Прыхільнікі праекту, сярод якіх і прэм'ер Уладзімір Пуцін, лічаць, што гэты праект коштам 3 мільярды даляраў, ажывіў бы эканоміку гораду.

Праект выклікаў пратэсты жыхароў Пецярбургу і актывістаў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG