Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Усходняе партнэрства": першы год працы


Здабыткі і страты праграмы Ўсходняга партнэрства за год аналізуе экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў.


7 траўня споўніўся роўна год з афіцыйнага запуску Эўрапейскім саюзам праграмы “Ўсходняе партнэрства”. За гэты год праграма амаль завяршыла сваё інстытуцыйнае афармленьне, вызначаны парамэтры бюджэту, распачаліся першыя праекты. Аднак Беларусь пакуль далёкая ад паўнавартаснага ўдзелу ва "Ўсходнім партнэрстве", паколькі яна не прасунулася ў палітычным дыялёгу і ня здолела выканаць патрабаваньні Эўразьвязу па дэмакратызацыі ўнутранага жыцьця ў краіне.

Тэхнічна, "Усходняе партнэрства" было зацьверджана Эўрапейскай Радай у сакавіку мінулага году, тады ж Беларусь была запрошана ў гэтую праграму на правах паўнавартаснага ўдзельніка, а не ў фармаце 5+1 як меркавалася раней. Эўрапейскія лідэры прынялі станоўчае рашэньне па ўдзелу Беларусі ў якасьці авансу, адгукаючыся на тыя невялікія паслабленьні ва ўнутрыпалітычным жыцьці, якія былі зробленыя беларускім кіраўніцтвам на працягу 2009 г. Запрашэньне Беларусі мела таксама і геапалітычную рацыю: афіцыйны Мінск не прызнаў незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі і ў палітычным сэнсе працягваў аддаляцца ад Масквы. Акрамя гэтага, сама праграма партнэрства з усходнімі суседзямі ЭЗ губляла сваю рацыянальнасьць, калі з яе выпадала такая важная (з геапалітычнага і геаграфічнага гледзішча) краіна як Беларусь.

Чытаць BISS блiц "Усходняе партнэрства: першы год працы" у фармаце pdf.

Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы – што варта апублікаваць на сайце svaboda.org – cвабода не бывае чужой!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG