Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна ня зьвязвае сяброўства ў НАТО з уступленьнем у Эўразьвяз


Украіна можа стаць сябрам Эўрапейскага Зьвязу, не уступаючы ў НАТО, заявіў сёньня міністар замежных справаў Украіны Канстанцін Грышчанка на пасяджэньні Вярхоўнай Рады, адказваючы на пытаньні народных дэпутатаў.

«Ёсць цалкам відавочныя прыклады ўступленьня ў Эўрапейскі Саюз нэўтральных пазаблёкавых краін, якія не ўваходзяць у НАТО. Гэта не зьяўляецца ні юрыдычнай, ні палітычнай перадумовай для ўступленьня ў Эўразьвяз ", - сказаў Грышчанка.

Паводле яго, галоўным выклікам для Ўкраіны ў інтэграцыі ў Эўразьвяз будзе прывядзеньне да эўрапейскіх стандартаў ўкраінскага заканадаўства, а таксама правядзеньне прававой рэформы.

Як заявіў міністар, калі дзейная ўлада абвяшчала палітыку ў дачыненьні да Эўразьвязу, яна выходзіла з фактычнага становішча Украіны як пазаблёкавай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG