Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: "Арышты — пасыл людзям, якія хацелі б далучыцца да кампаніі"


 Сяргей Калякін

Сяргей Калякін

Актывісты кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў, Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў вызваленыя пасьля трох дзён турэмнага зьняволеньня. Каля ўправы міліцыі Ленінскага раёну Менску іх сустракалі сваякі, паплечнікі, сябры і журналісты. Сярод іншых — кіраўнік партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін:


"Я думаю, што арышт Някляева, Вазьняка і Дзьмітрыева — гэта акцыя нават ня ў іхны адрас, а пасыл людзям, якія хацелі б далучыцца да кампаніі: маўляў, глядзіце, што з вамі можа быць. Зразумела, што ўлады стараюцца калі не спалохаць людзей, то перашкодзіць ім. Але гэта ўсё не праходзіць, і ўлада зрабіла піяр: каб атрымаць такую вядомасьць, ініцыятары кампаніі мусілі б працаваць некалькі месяцаў, а яны зрабілі гэта за некалькі гадзін. Таму я віншую ініцыятараў кампаніі, бо зь іх зрабілі калі не герояў, то вельмі вядомых людзей, да якіх можна далучацца".
XS
SM
MD
LG