Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Рыбак на беларускай вечарыне “Эўрабачаньня 2010” у Осла


Аляксандар Рыбак
Аляксандар Рыбак

Сёньня на сцэне 55-га міжнароднага конкурсу песьні “Эўрабачаньне - 2010" у нарвэскай сталіцы беларускі гурт “3+2” правядзе другую па ліку рэпэтыцыю.

Музыканты зьвярнуліся да нарвэскага боку, каб ён дапамог ім з дызайнам нумару. Першая рэпэтыцыя ў беларускіх канкурсантаў адбылася 17 траўня. Тады правяралася якасьць гуку, чым беларусы засталіся ў выніку задаволеныя.

У конкурсе “Эўрабачаньня”, чый першы паўфінал пачнецца 25 траўня, “3+2” выступяць зь песьняй "Butterflies".

Учора ўвечары беларуская дэлегацыя ладзіла вечарыну, на якую былі запрошаныя каля 300 гасьцей і на якой салісты гурту Алена Карповіч і Арцём Міхаленка да таго ж спраўлялі свае заручыны.

Усіх частавалі дранікамі. Сярод бадай самых ганаровых гасьцей быў пераможца папярэдняга “Эўрабачаньня 2009”, нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня Аляксандар Рыбак. Вяла вечар беларуская тэлевядоўца і колішняя мадэлька часопісу Playboy Аляксандра Паўлава.

Галоўную ўвагу Аляксандар Рыбак надаў цёзцы, якую мясцовыя СМІ называюць Алекса. Аляксандар упершыню зьвярнуў увагу на дзяўчыну падчас маскоўскай прэсавай канфэрэнцыі. Некаторыя СМІ нават пісалі. што паміж імі здарылася штосьці кшталту флірту. Што да Аляксандры, то яе, як яна казала, тады вельмі ўразілі “шчасьлівая усьмешка Аляксандра і яго фантастычныя вочы”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG