Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фармаваньне Мытнага саюза патрабуе кампрамісаў ад бакоў. Пра гэта заявіў сёньня на пасяджэньні Міждзяржсавета ЭўрАзЭС, які выконвае функцыі вышэйшага органа Мытнага саюза, прэм'ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін.

"Мы задаволеныя высокімі тэмпамі сумеснай працы па фармаваньні Мытнага саюза. Саюз перарастае ў чыста эканамічную форму, становіцца новай геапалітычнай рэальнасьцю", - падкрэсьліў расейскі прэм'ер, паведамляе БелТА.

Паводле Ўладзімера Пуціна, ключавым напрамкам далейшай інтэграцыі становіцца фармаваньне адзінай эканамічнай прасторы, што выгадна для ўсіх краін і стварае спрыяльныя ўмовы для хуткага эканамічнага росту.

"Мытны саюз стартаваў даволі пасьпяхова. Усе яго мэханізмы працуюць нармальна, хаця рэалізаваць такі маштабны праект у кароткія тэрміны ня проста. Але нам удаецца знаходзіць разьвязкі і рашэньні, якія задавальняюць усе бакі", - сказаў ён.

Зараз ідзе фармаваньне прававой базы Мытнага саюза, што запатрабуе кампрамісаў, адзначыў кіраўнік расейскага ўрада. Усяго неабходна падрыхтаваць 18 праектаў дакумэнтаў, 8 ужо ўхваленыя камісіяй Мытнага саюза, яшчэ 3 - на падыходзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG