Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Клінтан папярэджвае Паўночную Карэю аб наступствах


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан папярэдзіла, што Паўночную Карэю чакаюць сур'ёзныя наступствы за патапленьне паўдзённакарэйскага вайсковага карабля.

Клінтан выступала ў Токіё, распачаўшы візыт у Японію, Кітай і Паўдзённую Карэю.

Учора ў Сэуле былі абвешчаныя вынікі міжнароднага расьсьледаваньня, паводле якога паўдзённакарэйскі вайсковы карабель “Чханан” быў патоплены ў канцы сакавіка тарпэдай паўночнакарэйскай вытворчасьці. У выніку інцыдэнту загінулі 46 маракоў.

Пасьля апублікаваньня справаздачы Паўдзённая Карэя прыгразіла “контарзахадамі”. Паўночная Карэя назвала справаздачу “пустой выдумкай” і прыгразіла шырокамаштабнай вайной у адказ на любыя спробы яе пакараць.

Японія назвала дзеяньні Пхэньяну “недаравальнымі”, аднак Кітай заклікаў абодва бакі захоўваць спакой і паведаміў, што падрыхтуе сваю ацэнку інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG