Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка Кіргізстану вярнулася ў Менск


Ішанкуль Балджурава
Ішанкуль Балджурава

Амбасадарка Кіргізстану ў Беларусі Ішанкуль Балджурава, якая знаходзілася ў камандзіроўцы ў Бішкеку, вярнулася ў Менск.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі "пазытыўна ўспрынялі вяртаньне пасла Кіргізстану", сказаў Інтэрфаксу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Гэта, безумоўна, добры канал для дыялёгу, ён будзе садзейнічаць лепшаму ўзаемаразуменьню паміж бакамі", — сказаў А.Савіных.

Амбасадар Беларусі ў Кіргізстане Віктар Дзенісенка адкліканы ў Менск для кансультацыяў і цяпер знаходзіцца ў Менску. Беларускія дыпляматы былі адкамандзіраваныя ў Менск з-за "фізычнай пагрозы іх жыцьцю і здароўю з боку экстрэмісцкіх элемэнтаў".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG