Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры фінансаў краінаў ЭЗ абмяркуюць крызіс эўра


Міністры фінансаў краінаў ЭЗ сёньня ў Брусэлі зноў абмяркоўваюць захады дзеля падтрымкі стабільнасьці адзінай эўрапейскай валюты, якая апынулася пад пагрозай з-за вострага фінансавага крызісу ў Грэцыі.

Дзеля прадухіленьня падобных праблем у іншых краінах эўразоны мяркуецца стварыць спэцыяльны фонд аб'ёмам 750 мільярдаў эўра. Чакаецца, што сёньня яго стварэньне ўхваліць парлямэнт Германіі.

Канцлер гэтай краіны Ангела Мэркель заклікала пасьлядоўна прымяняць санкцыі да тых дзяржаваў, якія будуць парушаць усталяваныя крытэрыі фінансавай і бюджэтнай дысцыпліны.
XS
SM
MD
LG